ФОРЕКС: Доллар/Рубль 70.599 ▼ -0.684 • Евро/Рубль 81.943 ▼ -0.73 • Нефть 83.98 ▲ +1.37 • Золото 1793.29 ▲ +10.04 • Биткоин 60264.9 ▼ -956.77
Курсы валют от ЦБ РФ на 23 октября 2021 года. Доллар США $ — 70.86 руб. ▼ -0.13. Евро € — 82.5 руб. ▼ -0.14.
К ЭТОМУ ЧАСУ

Белсат

«Я хочу поговорить с вами о союзе «но», и о запятых…»

❗️Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка выказаўся пра сітуацыю ў нашай краіне на Франкфурцкім кніжным кірмашы.

Вось што ён казаў:

«Вось ужо больш за год у Беларусі працягваецца сапраўдная гуманітарная катастрофа. У Беларусі не засталося незалежных СМІ і тэатраў, зачыненыя ўсе таварыствы, а за каментары ў інтэрнэце арыштоўваюць сотні грамадзянаў.

Цяпер, калі я выступаю перад вамі, у беларускіх турмах сядзіць амаль тысяча палітычных зняволеных, але пяты санкцыйны пакет дагэтуль толькі абмяркоўваецца і распрацоўваецца.

У Беларусі працягваюцца палітычныя забойствы — цяпер мірных грамадзянаў забіваюць у іх уласных хатах, але міжнародны трыбунал расследаванняў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі дагэтуль не стартаваў.

Праз беларускія турмы прайшлі больш за сорак тысяч чалавек, а адно трапленне ў беларускую турму — гэта ўжо катаванне, але дэлегітымізацыі Лукашэнкі дагэтуль не адбылося.

Дыктатар фальсіфікуе выбары, разгортвае беспрэцэдэнтныя для сучаснай Еўропы рэпрэсіі, але шмат якія еўрапейскія палітыкі і журналісты дагэтуль клічуць яго прэзідэнтам.

Толькі з-за гэтага чалавека Беларусь пакінулі амаль 400.000 тысяч чалавек, якія вымушаныя будаваць новае жыццё ўдалечыні ад дому, але абіраючы паміж вольнасцю цэлай краіны і гандлем з дыктатарам, Еўропа кожны раз абірае другое, а краіны накшталт Аўстрыі і Бельгіі просяць паслабіць санкцыі.

Зараз, Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў замест снарадаў, атакуе Еўропу людзьмі, якія бягуць ад бед у сваіх уласных краінах. І я не прашу вас вырашыць праблемы гэтых краін, ці праблему маёй краіны, але я заклікаю вас актыўней выконваць хаця б тое, пра што вы самі заяўляеце.

Я вельмі прашу вас перастаць ставіць коскі там, дзе даўно пара паставіць кропку»

Крыніца: Facebook sasha.filipenko.9

Белсат

📍Польская памежная служба адправіла гуманітарную дапамогу бежанцам на мяжы з Беларуссю

Памежнікі перадалі мігрантам цеплавыя коўдры, пратэінавыя і энергетычныя батончыкі, ваду ў бутэльках і тэрмасы з гарбатай. Апроч іншага замежнікі атрымліваюць цёплую вопратку, абутак, коўдры і ежу.

Пагранслужба Польшчы паведамляе, што асобам, якія знаходзяцца ў ахоўных цэнтрах для замежнікаў, прадастаўляецца поўны догляд і неабходная медыцынская дапамога.

Крыніца: Straż Graniczna

Белсат

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
IKEA закупляе драўніну беларускіх дзяржаўных кампаній. На базе грузавіка Iveco вырабляюцца вадамёты. Mercedes пастаўляе аўтамабілі МУС, а Siemens – пастаўшчык турбін для БелАЭС.

Група «Экономическое Давление» стварыла сайт belarus2020.info са спісам пастаўшчыкоў і партнёраў рэжыму.

Беларусы прапануюць звярнуцца да кампаній з просьбай адмовіцца ад супрацы з дзяржаўнымі органамі і прадпрыемствамі за выключэннем прадуктаў харчавання і медычнага абслугоўвання.

Белсат

▫️ «Валіце ў сваю Беларусь, адкуль вас выгналі»

З чым давялося сутыкнуцца беларусам, якія былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі і колькі яны цяпер плацяць за жыллё за мяжою?

Чытайце ў нашым матэрыяле па спасылцы 👇

https://belzyv.eu/news/24-10-2021-valitse-u-svayu-belarus-adkul-vas-vygnali-belarusy-raspavyadayuts-pra-arendu-zhyllya-za-myazhoyu/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!

Телеграм канал Белсат @belsat

Белсат

68.7K members
26.8K photos
9.4K videos
34 files
19.3K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

По всем вопросам: [email protected]