ФОРЕКС: Доллар/Рубль 69.822 ▼ -0.126 • Евро/Рубль 80.881 ▲ +0.047 • Нефть 84.16 ▼ -0.23 • Золото 1791.93 ▼ -1.1 • Биткоин 60921.65 ▼ -1268.52
Курсы валют от ЦБ РФ на 27 октября 2021 года. Доллар США $ — 69.55 руб. ▼ -0.58. Евро € — 80.7 руб. ▼ -1.04.
К ЭТОМУ ЧАСУ

Баста!

Валер Карбалевіч: У дзяржапараце Беларусі адбываюцца чысткі

Як прыклад Валер Карбалевіч прыводзіць гісторыю з ад’ездам экс-прэм’ера Румаса і выказванне Лукашэнкі пра бялыніцкіх чыноўнікаў:

— Невыпадкова ён там папракаў, казаў, што бел-чырвона-белыя сядзяць нават у Бялыніцкім райвыйканкаме. Дзеля таго, каб правесці рэферэндум, трэба вельмі моцна зачысціць усю палітычную прастору, яе ўтрамбаваць, забетанаваць, закатаць усіх у асфальт. Толькі ў такім разе магчымы рэферэндум, які не прывядзе да такіх забурэнняў, да якіх прывялі прэзідэнцкія выбары.

Жорсткая зачыстка ўсёй палітычнай і грамадскай прасторы будзе адбывацца ўвесь год, прагназуе эксперт. Галоўны фактар далейшага развіцця сітуацыі ў Беларусі — гэта фактар унутраны, то—бок, пазіцыя беларускага грамадcтва. Знешнія фактары могуць быць дадатковымі. Спадзевы на лідараў пратэсту, якія вымушана знаходзяцца за мяжой, альбо на ціск з боку іншых краін — гэта ўтопія, мяркуе Валер Карбалевіч.

Нагадаем, днямі ініцыятыва BYPOL паведаміла, што ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі пачаліся чысткі супрацоўнікаў, якія летам у перыяд збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты паставілі подпіс не за Лукашэнку.

Телеграм канал Баста! @bnkbel

Баста!

69K members
39.9K photos
12.3K videos
13 files
11K links
Вся правда о ситуации в Беларуси: протесты, забастовки, смена власти.

Присылайте свои новости, фото и видео на @basta_1bot

По всем вопросам: [email protected]